Форма входа

Поиск

Главная

Регистрация

Вход
Приветствую Вас Гость | RSS


Кусочек мира


Субота, 28.12.2024, 10:17
Главная » Статьи » Мама + Папа = Малыш

Гульні на хуткую рэакцыю і каардынацыю.

У кракадзіла (з 1,5 год)

Тлумачыце, што ў Егіпце ёсць вялікая рака Ніл, дзе водзяцца кракадзілы. У рацэ можна плаваць, покуль вядучы не заўважыць кракадзіла. Дзеці коўзаюцца па раскладзенай коўдры, пакуль Вы не крыкніце "кракадзіл". Па сігналу ўсе павінны выскачыць з ракі. Вы ж выконваеце і ролю кракадзіла, які жорстка з'ядае тых, хто загуляўся, казытаннем.

У арла (з 1,5 год)

Вы раскладаеце на падлозе, напрыклад, рушнікі, якія будуць выконваць ролю гнёздаў, а дзеці - ролю куранятак. Дзеці становяцца на рушнікі і стаяць, покуль Вы не крыкніце "арол", пасля чаго дзеці павінны прысесці. Хто не паспеў - таго з'елі.

У бусла (з 1,5 год)

На падлозе раскладаюцца ў адвольным парадку газеты, якія будуць выконваць ролю купінак на балоце. Паміж газетамі павінен быць максімальна магчымы прабел, праз які дзіцё будзе пераступаць. На двары Вы проста крэйдай намалюеце выспачкі на асфальце. Вакол таксама на пэўнай адлегласці ад газетаў раскладаюцца кубікі, якія будуць жабамі. Дзіцё бярэ вядро і ідзе па купінах збіраць жабаў. Калі яно аступілася альбо стала на падлогу, то гульня пачынаецца з пачатку. Мэта - сабраць усіх жабаў і дайсці да месца, дзе бусла чакаюць бусляняты, якіх трэба накарміць (буслянятамі ў нас звычайна выступаюць мяккія цацкі). Можна ўскладніць гульню тым, што давядзецца пераступаць праз нешта невысокае, пералазіць, падлазіць і гэтак далей.

У цягнік (з 1 году)


У шэраг выстаўляюцца зэдлікі рознай альбо аднолькавай вышыні, дзіцячы столік для кармлення, крэсла ад яго ж, і ўсе астатняе, што вытрымае вагу дзіцяці і пад чым яно можа пралезці. І вось цягнік спачатку едзе на мост - дзіцё само ідзе зверху па зэдліках, а пасля едзе ў тунель - прапаўзае пад рэчамі. Калі дзіцё навучыцца спрытна хадзіць зверху, то можна рабіць невялікія прамежкі паміж зэдлікамі, якія трэба пераступаць.

У куранятка (з 1,5 год)

Дзіцё трымае руку ўверх далонню - гэта галоднае куранятка. А ваш палец - гэта чарвяк. Вы хутка дакранаецеся пальцам да далоні, а дзіця спрабуе далонню схапіць яго - з'есці чарвячка. Калі Вас злавілі - мяняецеся месцамі.

У піяніна (з 2 год)

На нейкую паверхню выкладаюцца рукі ў адвольным парадку далонямі ўніз (Ваша левая, левая Вашага дзіцяці, Ваша правая, правая малога). Трэба па чарзе і не блытаючыся пляскаць далонькамі па паверхні. Хто заблытаўся альбо затрымаўся - хавае адну руку за спіну.

Стася Губарэвіч



Источник: http://www.dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=97
Категория: Мама + Папа = Малыш | Добавил: belangel (06.02.2012)
Просмотров: 1874 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта

Категории каталога
Мои статьи [0]
С миру по нитке [15]
Сборная информация из различных источников
Знаете ли вы... [16]
Познавательные статьи на различную тематику
Притчи [6]
Небольшие поучительные истории
Высказывания [8]
Для Духа... [6]
Цитаты, фразы, выдершки для размышления о духовном.
Забавное [13]
юмор, приколы,загадки, ребусы, головоломки
Питомцы [18]
О содержании и уходе за домашнии питомцами.
Мама + Папа = Малыш [49]
Беременность, роды, воспитание и уход за ребенком.
Сделай сам [26]
Поделки, самоделки от детских до вполне серьезных.

Друзья сайта

Статистика

Анлайн усяго: 3
Гасьцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Copyright MyCorp © 2024