Форма входа

Поиск

Главная

Регистрация

Вход
Приветствую Вас Гость | RSS


Кусочек мира


Серада, 24.04.2024, 22:59
Главная » Файлы » Беларускі куточак » Гульні, забаўлянкі, калыханкі,

Забаўлянкі.
[ ] 11.02.2012, 01:04
Лес, палянка,
Горка, ямка,
А там халодная вадзіца.
(Малому дзіцятку кудлацяць валасы, потым гладзяць па лобіку, водзяць пальцам па носіку, па роціку, казычуць пад шыйкай і кажуць гэтыя словы.)

Мішка, Грышка і Шчыпай
Ехалі на лодцы.
Мішка, Грышка патанулі,
Хто застаўся ў лодцы?
(Дзіцё адказвае "Шчыпай", і яго пачынаюць шчыпаць)


Хоп-дзюк, хоп-дзюк,
А я добры дзяцюк.
І на конікі канюх,
І на волікі пастух,
І на качкі стралец,
І на дзевак маладзец.


Я пашыю гусьцы тапкі,
Бо памерзлі ў гусьцы лапкі.
О-я-яй, о-я-яй,
Гуська, тапкі абувай.

Паня сына радзіла,
На коніка садзіла.
Канёк вараненькі,
Панічок маленькі.
Гуца конік да вады,
Шаўковыя павады.
Канёк не напіўся,
Панічок зваліўся.

Гоп, гоп, гоп…
Еду я на коніку.
Скок, скок, скок…
Еду я да доміка.
Гоп, гоп, гоп…
А ў доміку госці.
Скок, скок, скок,
Паны ды ягамосці.

Кую, кую ножку -
Паедзем у дарожку,
За чатыры мілі,
Па масла, па сыры,
Дарожка крывая,
Кабылка храмая,
А ножка малая.

Кую, кую пятку,
Я паеду к татку.
А ў нашага татка
Ды на гары хатка.
І садок, і мядок,
І цыбулькі градка.

Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі,
Да свайго дзядулі.
Дзед дасць піражочак
І сыра кусочак.

Шла каза рагатая,
Парола дзіця пузатае,
Шоў следам ваўчок,
Шчыпнуў за бачок.


Категория: Гульні, забаўлянкі, калыханкі, | Добавил: belangel
Просмотров: 6582 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта

Категории каталога
Гульні [0]
Казкі [36]
Вершы [15]
Дыдактычны матэрыял для дзетак [38]
Гульні, забаўлянкі, калыханкі, [7]
Творчасьць ды дасуг [9]
Апавяданьні [3]
Відэа [1]

Друзья сайта

Статистика

Анлайн усяго: 1
Гасьцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Copyright MyCorp © 2024