Кнігу "Марцін і
кацяня” псіхолаг Уладзіслаў Бубен і мастачка Марыля Крывальцэвіч
стваралі для самых маленькіх. "Кнігі для дзяцей да трох гадоў
павінны ўтрымліваць невялікую колькасць інфармацыі, праз якую дзіця можа
засвоіць і ўсвядоміць каштоўнасці грамадства і правілы паводзінаў у
соцыуме. Ілюстрацыі павінны быць кантраснымі, яркімі, выявы —
зразумелымі дзіцяці”, — падкрэсліваюць аўтары і дораць маленькім чытачам
добрую гісторыю пра хлопчыка і кацяня.