Тры кацяняткі – чорны, шэры ды белы ўбачылі мыш і рынуліся за ёй!
Мыш скокнула ў бляшанку з мукой. Кацяняты – утропы. Мыш уцякла. А з бляшанкі вылезлі тры белыя кацяняці.
Тры белыя кацяняткі ўбачылі на надворку жабу і рынуліся за ёй! Жаба скокнула ў старую трубу ад самавара. Кацяняткі – за ёй! Але жаба ўцякла, а з трубы вылезлі тры чорныя кацяняці!
Тры чорныя кацяняткі ўбачылі ў сажалцы рыбу і рынуліся за ёй! Рыба адплыла, а з вады павынырвалі тры мокрыя кацяняці!
Тры мокрыя кацяняткі пайшлі дадому...
А па дарозе высахлі й зноў зрабіліся чорным, шэрым і белым!