У новай кнізе Анатоля Зэкава для дзяцей «Адна сям’я — ад А да Я» кожная літара прадстаўлена не проста вершам, а вершам-заданнем. Такім чынам, хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць не толькі вывучыць літары беларускага алфавіта, а і пазнаёміцца з вялікай колькасцю слоў і самастойна дапоўніць іх спіс, выканаць тое ці іншае заданне ад аўтара азбукі. |