Жылі-былі на адным двары кот, казёл ды баран. Жылі яны дружна: сена жмут — і той напалову, а калі вілы ў бок, дык аднаму кату Ваську. Ён такі злодзей і разбойнік: дзе што дрэнна ляжыць, туды і глядзіць.
Вось ідзе раз каток-вуркаток, шэры лабок, ідзе ды так жаласьліва плача. Пытаюцца ката казёл ды баран:
- Коцечка-Каток, шэранькі лабок! Пра што ты плачаш, на трох нагах скачаш?
Адказвае ім Вася:
- Як мне не плакаць! Біла мяне баба, біла, вушы выдзірала, ногі паламала.
- А за што на цябе такая бяда прыйшла? -Пытаюцца казёл ды баран.
- Э-э! За тое, што неспадзявана сьмятанку зьлізаў.
- Гэта была адплата злодзею і пакута, - кажа казёл, - не крадзі сьмятаны!
Вось кот зноў плача:
-Біла мяне баба, біла-прыгаворвала: прыйдзе да мяне зяць, дзе сьмятаны будзе ўзяць? Нехаця прыйдзецца казла ды барана рэзаць!
Зараўлі тут казёл ды баран:
- Ах ты, шэры ты кот! Бесталковы твой лоб! За што ты нас-то загубіў?
Сталі яны судзіць ды раіць, як бы ім бяды вялікай пазбыць, і вырашылі тут жа траім бегчы. Спасьціглі, як гаспадыня не замкнула брамы, і сышлі.
Доўга беглі кот, казёл ды баран па долах, па гарах, па сыпкіх пясках; прысталі і вырашылі заначаваць на скошаным лузе, а на тым лузе стагі, што гарады, стаяць. Ноч была цёмная, халодная: дзе агню здабыць? А каток-вуркаток ужо дастаў бяросты, абгарнуў казлу рогі і загадаў яму з бараном ілбамі стукнуцца. Стукнуліся казёл з бараном, іскры з вачэй пасыпаліся — бяростачка так і запалала.
- Добра, — сказаў шэры кот, - зараз абагрэемся! -Так, нядоўга думаўшы, і падпаліў цэлы стог сена.
Не пасьпелі яны яшчэ парадкам абагрэцца, як завітвае да іх няпрошаны госьць мужычок-шарачок, Міхайла Патапыч Таптыгін.
- Пусьціце, - кажа, — браткі, абагрэцца ды адпачыць: нешта мне няможацца.
- Сардэчна запрашаем, мужычок-шарачок! — Кажа каток. — Адкуль ідзеш?
-Хадзіў на пасеку, - кажа мядзьведзь, - пчолак адведаць, ды пабіўся з мужыкамі, таму хвароба прычапілася.
Вось сталі яны разам ночку бавіць; казёл ды баран — каля агню, вуркаток на стог улез, а мядзьведзь пад стог забіўся. Заснуў мядзьведзь; казёл ды баран дрэмлюць: адзін вуркатун ня спіць і ўсё бачыць. І бачыць ён: ідуць сем ваўкоў шэрых, адзін белы — і проста да агню.
- Фу-фу! Што за народ такі! — Кажа белы воўк казлу ды барану. — Давайце-ка сілу спрабаваць!
Забляялі тут са страху казёл ды баран, а коцішка, шэры лобішка, павёў такую прамову:
- Ах ты, белы воўк, ня гнеў ты нашага старэйшага. Як разыходзіцца — нікому няма спасу. Хіба ня бачыш у яго барады, у ёй-то і ўся сіла: барадой ён усіх зьвяроў пабівае, рагамі толькі шкуру здымае. Лепш падыдзіце ды гонарам папытайце: жадаем, маўляў, пагуляць з тваім меншым браткам, што пад стогам сьпіць.
Ваўкі на тым казлу кланяліся, абступілі Мішку і ну падлашчвацца. Вось Міша мацаваўся-мацаваўся, ды як хопіць на кожную лапу па ваўку.
Выбраліся ваўкі з-пад стогу ледзь жывыя і, падціснуўшы хвасты, дай Божа ногі. Казёл жа ды баран, пакуль мядзведзь з ваўкамі выпростваўся, падхапілі вуркатка на спіну і хутчэй дахаты.
- Досыць, — кажуць, — без шляху цягацца, яшчэ не такую бяду нажывем.
Стары і старая былі радыя, што казёл з баранам дадому вярнуліся, а катка-вуркатка за бадзяньні палаялі.