Гульня для маленькіх дзетак, якія толькі навучыліся поўзаць, каб
стымуляваць іх актыўнасць, а таксама навучыць уставаць і запаўзаць на
розныя рэчы (канапу, зэдлікі). Вы кладзеце цацку навідавоку ў дзіцяці -
на столік альбо на паліцу, ці ў іншае месца. Малому давядзецца прыкласці
пэўныя намаганні для таго, каб дастаць любімы мячык.
Пад якім кубачкам? (з 6 месяцаў)
Спатрэбяцца некалькі аднолькавых кубачкаў (прыдадуцца пластыкавыя альбо
з-пад ёгурту), для пачатку хопіць двух, потым можаце ўскладняць задачу і
дадаваць новыя кубачкі. Вы хаваеце шарык пад адзін з іх, а пасля
пачынаеце павольна перасоўваць ёмістасці, мяняць іх месцамі. Потым
прапануеце дзіцяці адгадаць, дзе зараз знаходзіцца шарык.
Паглядзі, хто там гаворыць? (з 6 месяцаў)
Вы па-сапраўднаму хаваеце музычную цацку, а дзіця па гуку яе шукае.
Куды пайшоў сабака? (з 1,5 год)
Гэта ўжо хованка для дзетак ад 18 месяцаў да трох год. Адбываецца на
вуліцы. Лепш, калі гуляецца некалькі дзетак з двума дарослымі. Дзеткі
адварочваюцца, а вы хаваеце цацачнага сабаку і крэйдамі малюеце
заблытаны шлях, якім ішоў сабака. Трэба прайсці па следзе і адшукаць
улюбёнца. Можна ўскладніць гэтую гульню тым, што Вы намалюеце два віды
шляхоў, адзін з якіх - несапраўдны.
Хто тут быў? (з 1,5 год)
Можна гуляць у двары і ў хаце. Спачатку Вы тлумачыце, што некаторыя
жывёлы пакідаюць прыхаваныя пазнакі, якія дазваляюць даведацца, хто і
які тут праходзіў. А пасля прапануеце самі па паху адшукаць гасадара.
Дома можна пракласці шлях да схованкі духамі, лімонам, грэйпфрутам, а ў
двары - расклаўшы (толькі не навідавоку) мяту, палын, бэз.
Вызваліцель (з 6 месяцаў)
Вы хаваеце нешта ў скрыначку, пасля абгортваеце яе, завязваеце на
банцік, заварочваеце ў хустку, складаеце ўсе гэта ў іншыя ёмістасці (у
каго на што фантазіі хопіць), а малое павінна вызваліць цацку з палону.
Шукаем скарб (з 3 год)
Вы складаеце план мясцовасці, па якім дзіцё, альбо цэлая каманда,
павінны адшукаць схаваны клад. План можа быць простым - намаляваны на
паперы з відарысамі канкрэтных рэчаў альбо нейкімі ўмоўнымі
абазначэннямі, альбо складаным, калі дзеці па мапе знаходзяць падказку,
разгадваюць яе, каб адшукаць іншую, і так да бясконцасці. А напрыканцы
знаходзяць падарунак. Але схаваным старым сланом тут не расплоцішся,
лепш падрыхтаваць пакунак з печывам ці сухафруктамі.