Новая
серыя кніг "Нашым дзеткам” адрасуецца самым маленькім і адкрываецца
цудоўнымі вершамі для дзяцей народнага пісьменніка Беларусі Рыгора
Барадуліна.
Вельмі файна ілюстраваная і
зручнага фармату дзіцячая кніжка – вершы
дзядзькі Рыгора выдатна аздобіла мастачка Мая Пракаповіч. Адна з
найлепшых кніжак для дзяцей, выдадзеных апошнім
часам!
P.S. Тут можна паглядзець электронны варыянт, але ён не заменіць сапраўдную кнігу.