У гэтым годзе
нашая падрыхтоўка да сьвятаў пачалася з упрыгожваньня ялінкі. Разьвесілі амаль
усе цацкі і парастаўлялі ўсе знойдзеныя ўпрыгожваньні — калі б знайшлі б яшчэ,
то і іхбы дзіцёнак прыстроіў бы.
Пасьля зялёнай вырашылі
перайсьці да шышкавых ялінак. Вось тут і спатрэбіліся сабраныя яшчэ ўлетку
сасновыя ды яловыя шышкі, якіх у нас вельмі шмат.