Хачу расказаць пра адну з улюблённых Радзькавых гульняў - гэта хата, яна ж крама, яна ж часам і кавярня.
Ніякага сцэнарыя гульні няма - адна імправізацыя
Хаткі/крамы/кавярні ў нас звычайна былі картонныя і розныя. Калі
нам, бацькам, надакучвала прабірацца па пакоі, то мы іх ліквідавалі, але
тады Радзік перапаўзаў пад кухонны стол і цягнуў за сабой
сваё багацьце. Гэта было яшчэ больш нязручна, і таму паўставала
новая хатка (пакуль што толькі 3 было).